Міністр культуры Беларусі ўручыў віцяблянам узнагароды за падрыхтоўку і правядзенне «Славянскага базару-2014» і даў арыенціры на наступны год

Министр культуры Беларуси вручил витеблянам награды за подготовку и проведение «Славянского базара-2014» и дал ориентиры на следующий год

Кіраўнік галоўнага ведамства культуры краіны Барыс Святлоў адзначыў, што мінулы XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» меў свае асаблівасці. Бо арганізатарам трэба было выканаць галоўную задачу, пастаўленую кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, – змяніць фармат штогадовага творчага форуму. І тое новае, што набыло традыцыйнае свята, – заслуга людзей, якія знаходзіліся за кулісамі, але без удзелу якіх фестываль наўрад ці быў бы магчымы. Іх уклад і дасягненні не засталіся незаўважанымі.

Кіраўніцтва і спецыялісты дырэкцыі фестывалю былі ўдастоены грамат і падзяк Міністэрства культуры Беларусі, якія міністр уручыў асабіста. Сярод узнагароджаных – генеральны дырэктар Цэнтра культуры

«Віцебск» Аляксандр Сідарэнка, яго намеснік па спецыяльных праектах Марына Раманоўская, намеснік па канцэртнай дзейнасці Леанід Багарад, рэжысёр-пастаноўшчык міжнароднага дзіцячага конкурсу Ірына Коўлена, інжынер службы гукаатэхнічнага комплексу Руслан Стаброўскі, кіраўнік міжнароднага прэс-цэнтра фестывалю Аркадзь Шульман і іншыя.

Між тым, Барыс Уладзіміравіч падкрэсліў, што пажаданне аб пошуку новага фармату, выказанае Прэзідэнтам, актуальна і пры падрыхтоўцы ў наступным годзе. Неабходна і далей шукаць новыя ідэі, падыходы і рашэнні, каб

«Славянскі базар у Віцебску» працягваў быць адным з вядучых міжнародных фестываляў.

У сваю чаргу, Аляксандр Сідарэнка запэўніў, што дырэкцыя фестывалю разумее, наколькі высока паднята планка і не збіраецца спыняцца на дасягнутым.

Арыенціры, пастаўленыя перад арганізатарамі

«Славянскага базару ў Віцебску», прыдатныя для кожнага маштабнага культурнага праекта, у тым ліку і Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC), па падрыхтоўцы якога адбылося пасяджэнне аргкамітэта пад старшынствам міністра. Шэраг узнімаемых пытанняў датычыўся фінансавага боку. На дадзены момант больш за палову сродкаў на гэтае мерапрыемства з'яўляюцца спонсарскімі, удзельнікаў форуму і заробленыя ў выніку рэкламнай дзейнасці і рэалізацыі білетаў. Астатняя частка – за кошт рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў.

– Любы фестываль прадугледжвае камерцыйны складнік, які ў ідэале павінен набліжацца да агульнага кошту праекта, а ў лепшым выпадку перавышаць яго, – сказаў Барыс Святлоў. – Перш чым гэты працэс адбудзецца, павінен прайсці дастаткова вялікі прамежак часу. Так,

«Славянскі базар у Віцебску» з году ў год дадае па 5-7% прыцягнутых пазабюджэтных сродкаў. Па тым жа шляху варта ісці і фестывалю сучаснай харэаграфіі. Будзе расці цікавасць да яго – павялічыцца і колькасць спонсараў, гледачоў і, адпаведна, працэнт прыцягнутых сродкаў. Тым не менш, дзяржава заўсёды падтрымлівае такія знакавыя мерапрыемствы.

Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"

Фота Антона Сцепанішчава