Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі наведаў сельгаспрадпрыемствы на базе ААТ «Віцебскі мясакамбінат»

Министр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси посетил сельхозпредприятия на базе ОАО «Витебский мясокомбинат»
Павялічыць валавую вытворчасць і выручку. Такім быў лейтматыў рабочай паездкі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко на аграпрамысловае аб'яднанне, створанае на базе ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

Кіраўнік ведамства наведаў жывёлагадоўчыя аб'екты структуры ў Бешанковіцкім, Сенненскім, Лёзненскім і Віцебскім раёнах і азнаёміўся з ходам іх будаўніцтва і рэканструкцыі. У СУП «саўгас ім. Машэрава» Сенненскага раёна пакуль не на поўную магутнасць працуе новая МТФ на 400 галоў. Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Ліцяга, на будаўніцтва першай чаргі было затрачана 2,6 млн руб. Цяпер у двух памяшканнях фермы ўтрымліваецца 290 галоў жывёлы, у тым ліку 136 – дайнага статка. Сярэднясутачны надой малака на карову складае 24 л (у цэлым па гаспадарцы 15,9 л). Для поўнага завяршэння будаўніцтва неабходна яшчэ 1,5 млн руб.

Блізка аграгарадка Пушкі Лёзненскага раёна з 2018-га ўзводзіцца сучасны рэпрадуктар на 5 тыс. свінаматак з камбікормавым заводам, які фактычна закладвае будучыню свінагадоўлі аграпрамысловага аб'яднання на 20 гадоў наперад. Здача комплексу ў эксплуатацыю запланавана сёлета восенню. Пры выхадзе рэпрадуктара на поўную магутнасць штогод на адкормачныя пляцоўкі будзе пастаўляцца 138 тыс. галоў парасят вагой 30 кг.

Як вядома, на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2020 года №70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» было створана сем аграпрамысловых аб'яднанняў, якія аб'ядноўваюць вытворцаў сельгаспрадукцыі і перапрацоўшчыкаў. Па словах Івана Крупко, з адтэрміноўкай даўгавых абавязацельстваў дакумент прызваны даць новы імпульс сельгаспрадпрыемствам. Задача – наросціць таварную прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі. Гэта дазволіць загрузіць магутнасці перапрацоўваючых прадпрыемстваў і ў канчатковым выніку дасць эфект эканоміцы: забяспечыць усе бягучыя плацяжы і з часам сфармуе магчымасць пагашэння крэдыторскай запазычанасці, якая адтэрмінавана па ўказе №70. Міністр адзначыў, што на палях стаіць добры ўраджай азімых культур. Неабходна аператыўна завяршыць уборку траў першага ўкосу, каб забяспечыць якаснымі кармамі жывёлагадоўлю.

У гутарцы з журналістамі намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Ефрэмаў адзначыў, што дасягненне пазначаных у дакуменце мэт павінна весціся праз выкананне тэхналогій утрымання жывёлы і вырошчвання прадукцыі раслінаводства, мадэрнізацыі аб'ектаў жывёлагадоўлі. За бліжэйшыя два гады на сельгаспрадпрыемствах, якія ўваходзяць у аграпрамысловыя аб'яднанні, будуць рэканструяваны 250 ферм. Па 168 будынках выраблена праектна-каштарысная дакументацыя, 80 памяшканняў ужо ў працы. Барыс Ефрэмаў выказаў упэўненасць, што пры ўзаемадзеянні з рэспубліканскім ведамствам у бліжэйшыя гады будуць пефарматаваны сельгаспрадпрыемствы, якія ўваходзяць у аграпрамысловыя аб'яднанні, і выбудуецца дакладная структура ад поля і фермы да прылаўка. Тым больш у нас ёсць на каго раўняцца – гэта «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», якая дадае зямельныя ўгоддзі, павялічвае пагалоўе КРС, ажыццяўляе мадэрнізацыю. У прыватнасці, хутка тут будзе адкрыты рабатызаваны цэх забою птушкі. Менавіта да такой мадэлі кіравання і вытворчасці нацэлены на Віцебшчыне.

"Віцебскія весці".