Мінюст Беларусі адзначае недастатковы кантроль за выкананнем пастаноў судоў

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі Беларусі адзначае недастатковы ўзровень арганізацыі дзейнасці органаў юстыцыі і судоў па кантролі за выкананнем пастаноў судом і іншых органаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Мін'юсце. У ходзе праводзімых праверак Міністэрствам юстыцыі выяўлены сур'ёзныя недахопы ў рабоце судоў у гэтым напрамку: цяганіна пры здзяйсненні выканаўчых дзеянняў, фармалістычнае стаўленне судовых выканаўцаў да сваіх службовых абавязкаў, абыякавасць да гэтых пытанняў з боку старшынь судоў, грубае парушэнне патрабаванняў заканадаўства, што рэгулююць выканаўчае вядзенне, што прыводзіць да зніжэння паказчыкаў іх работы, а таксама да паступлення абгрунтаваных зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб. "Гэта сведчыць аб тым, што многія старшыні судоў не надаюць належнай увагі дзейнасці судовых выканаўцаў, а кантроль носіць фармальны характар", - сцвярджаюць у Мін'юсце. Так, за апошнія пяць гадоў з 58% да 46% знізіўся паказчык па спагнанні судовымі выканаўцамі штрафаў, накладзеных па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. "Асабліва нецярпімыя гэтыя факты ва ўмовах існуючых эканамічных адносін", - адзначылі ў Мін'юсце. За неналежную арганізацыю работы і кантролю па выкананні пастаноў судом і іншых органаў Міністэрствам юстыцыі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты кіраўнікі некаторых галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, старшыя судовыя выканаўцы шэрагу судоў. Галоўным упраўленням юстыцыі даручана разгледзець пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці старшынь шэрагу судоў, якія дапусцілі сур'ёзныя недахопы ў гэтай рабоце. Міністэрствам юстыцыі намечаны дадатковыя меры па павышэнні адказнасці кіраўніцтва галоўных упраўленняў юстыцыі і старшынь судоў. У далейшым да старшынь судоў, суддзяў, якія дапускаюць абыякавасць да выканання сваіх службовых абавязкаў па кантролі за выкананнем выканаўчых дакументаў, будуць прымацца строгія меры дысцыплінарнага характару аж да вызвалення ад займанай пасады, падкрэслілі ў Мін'юсце. Акрамя гэтага, прызнана мэтазгодным унесці ўпаўнаважаным дзяржаўным органам прапанову па ўстанаўленні крымінальнай адказнасці даўжнікоў за ўхіленне ад выканання імі грашовых абавязкаў, ускладзеных на іх судом.-0-