Менскае «Дынама» правядзе ў Віцебску майстар-клас для зборнай Беларусі па міні-футболе сярод невідушчых
30 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў – БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" правядуць сёння майстар-клас для зборнай Беларусі па міні-футболе сярод глухіх, якая базуецца ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны трэнер зборнай Алег Кірылаў.
Дабрачынная акцыя сталічнага клуба пройдзе напярэдадні чэмпіянату Беларусі па футболе, які стартуе 4 красавіка. Прафесійныя футбалісты прывязуць у Віцебск падарункі і спартыўны інвентар для спартсменаў-інвалідаў, паўдзельнічаюць у трэніроўцы каманды, а таксама пагутаруюць з калегамі ў неафіцыйнай абстаноўцы.
Гэтая сустрэча адыграе пэўную ролю ў падрыхтоўцы зборнай да чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод інвалідаў, які стартуе ў чэрвені і пройдзе ў Францыі, адзначыў Алег Кірылаў.-0-