Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок "Сафійскі сабор у Полацку"

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 4 ліпеня выпускае ў абарачэнне паштовы блок "Сафійскі сабор у Полацку", паведамілі ў ведамстве.

Тыраж блока памерам 84 х 82 мм - 20 тыс. Пры яго вырабе выкарыстаны тэхналогіі кангрэўнага ціснення і тэрмічнага ціснення металізаванай фольгай залацістага колеру. Сафійскі сабор - кафедральны сабор Полацка. Першапачаткова пабудаваны паміж 1030-1060 гадамі, разбураны ў 1710 годзе, у сярэдзіне XVIII стагоддзя адноўлены ў стылі віленскага барока. У цяперашні час сабор уваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. У саборы размяшчаецца канцэртная зала і Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Экспазіцыя музея ўключае фрагменты мура і фрэскавыя роспісы ХІ стагоддзя, а таксама практычна цалкам захаваны старажытны падмурак. У канцэртнай зале штогод у красавіку праходзіць міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, у лістападзе - міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі", кожную нядзелю праводзяцца канцэрты арганнай музыкі. Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі №15 Полацка Віцебскай вобласці будзе праходзіць спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень".

БЕЛТА.