Мінжылкамхоз прапануе раўнадолевы ўдзел грамадзян і бюджэту ў капрамонце жылля
26 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло — БЕЛТА/. Стратэгія капітальнага рамонту жылога фонду на 2011-2015 гады распрацоўваецца ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў, які знаходзіўся ў Віцебскай вобласці з рабочай паездкай.
Мэтай стратэгіі з'яўляецца дасягненне да 2015 года нарматыву па капітальным рамонце жылога фонду ў аб'ёме 2,4% абслугоўванай плошчы. Цяпер гэты паказчык, напрыклад у Віцебскай вобласці, не перавышае 1%.
Выкананне пастаўленай задачы стане магчымым пры павелічэнні фінансавання капрамонту і зніжэнні затрат на яго правядзенне. Мінжылкамгас прапануе роўнадолевы ўдзел грамадзян і бюджэту ў ажыццяўленні капрамонту. Акрамя таго, на думку Уладзіміра Белахвостава, неабходна ствараць спецыяльныя фонды, дзе назапашваліся б сродкі, выдзеленыя з бюджэту на капрамонт. У цяперашні час гэтыя сродкі, калі іх недастаткова, проста не асвойваюцца, а пры ўмове стварэння фонду яны маглі б назапашвацца і капіталізавацца, растлумачыў міністр.
Асаблівая ўвага ў стратэгіі нададзена якасці работ, што праводзяцца. Мяркуецца, што кантроль за якасцю, акрамя заказчыкаў, будуць ажыццяўляць самі жыльцы.
Праект стратэгіі ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены на разгляд урада і стане асновай праграмы развіцця ЖКГ на 2011-2015 гады.-0-