Міёрскі райвыканкам гатовы аказаць дапамогу родным сваіх землякоў, якія пацярпелі ад выбуху

12 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Міёрскі райвыканкам гатовы аказаць дапамогу сем'ям жыхароў райцэнтра, якія пацярпелі ад выбуху ў Мінскім метрапалітэне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама Марыя Баніфатава. Цяпер у бальніцах Мінска знаходзяцца студэнты 19-гадовая Юлія Шокель і 20-гадовы Андрэй Люцкі. Стан юнака ацэньваецца як здавальняючы, дзяўчына знаходзіцца ў цяжкім стане. Сёння рана раніцай намеснік старшыні райвыканкама звязалася з бацькамі рабят і высветліла, ці патрэбна ім дапамога. Пакуль бацькі ад яе адмовіліся, але пры найменшай неабходнасці ўсялякая падтрымка ім будзе аказана, сказала намеснік старшыні райвыканкама. "Гэта не толькі гора бацькоў, гэта наш агульны боль, людзям трэба дапамагаць", - дадала Марыя Баніфатава.-0-