Міёры адсвяткуюць 500-гадовы юбілей
Маштабнае тэатралізаванае шэсце пройдзе ў Міёрах у межах 500-годдзя з дня першага згадвання горада ў гістарычных дакументах. Пачнецца свята 10 верасня з дзіцячай праграмы ў зоне адпачынку «Паўвостраў», асноўныя ж мерапрыемствы намечаны на наступныя выхадныя. На працягу ўсіх дзён будуць задзейнічаны шматлікія пляцоўкі, у тым ліку і стадыён. Упершыню адбудзецца канцэрт на гарадской плошчы, дзе будзе ўстаноўлена сцэна. Тут выступяць мясцовыя і калектывы з суседніх гарадоў: Глыбокага, Браслава, Верхнядзвінска, Шаркаўшчыны, Полацка, а таксама госці з Расіі і Латвіі.
Як растлумачыў «ВВ» начальнік аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін, загадзя была абвешчана акцыя «Падарунак любімаму гораду», прымаюцца заяўкі і на ўдзел у конкурсах падворкаў «Багацце Ельні на нашым падворку», «Уладар сяла», «Дзяўчынка-журавінка».
У межах святкавання юбілею горада пройдзе і фестываль
««Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»». Ахвотных будзе магчымасць назіраць за зграямі журавоў, якія спыняюцца ў тутэйшых мясцінах перад адлётам на зімоўку, прайсці па экалагічнай сцежцы, пакаштаваць стравы з журавін.Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне памятны спецштэмпель у гонар 500-годдзя Міёр, пагасіць ім паштовае адпраўленне можна будзе з 8 па 14 верасня.
У святочнай праграме возьмуць удзел вядомыя калектывы Беларусі: дзяржаўны харэаграфічны ансамбль
««Харошкі»» і арт-група ««Беларусы»».Таццяна Пастэрнак,