Місія назіральнікаў ад СНД пачала працу на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Місія назіральнікаў ад СНД пачала працу на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведамляе Telegram-канал "ЦВК Беларусі".
Старшыня ЦВК Беларусі праінфармаваў кіраўніка Місіі, Генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева аб ходзе падрыхтоўкі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асноўных этапах выбарчага працэсу, адказаў на пытанні міжнародных назіральнікаў, перадаў метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы, выдадзеныя ЦВК Беларусі да выбараў.
Кажучы пра Місію назіральнікаў ад СНД, Сяргей Лебедзеў расказаў, што ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску прыступіў да працы штаб Місіі, у якім будуць працаваць больш за 50 доўгатэрміновых назіральнікаў. За дзень-два да выбараў у Беларусь прыбудуць яшчэ каля 150 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія наведаюць участкі для галасавання ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.