Місія назіральнікаў ад СНД пачне працу на выбарах Прэзідэнта Беларусі 18 снежня

Місія назіральнікаў ад СНД пачне працу на выбарах Прэзідэнта Беларусі 18 снежня, паведаміў журналістам генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўтра адкрываем місію. Штаб па назіранні за выбарамі ў Выканкаме СНД ужо працуе. Мы атрымалі запрашэнне ад кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і ўжо зараз фарміруем гэту місію", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года.