Міта плануе вярнуцца ў Віцебск падчас здымак фільма пра рускі авангард

Расійскі рэжысёр Аляксандр Мітта плануе вярнуцца ў Віцебск падчас здымак фільма пра рускі авангард. Аб гэтым ён распавёў журналістам перад закрытым паказам фільма "Шагал - Малевіч"

Расійскі рэжысёр Аляксандр Мітта плануе вярнуцца ў Віцебск падчас здымак фільма пра рускі авангард. Аб гэтым ён распавёў сёння ў Віцебску журналістам перад закрытым паказам фільма "Шагал - Малевіч", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы фільму пра Шагала я захраснуў у авангардзе. Гэтая эпоха аказалася неверагодна плённай - вялікі момант у развіцці рускай гісторыі. Момант, калі Савецкі Саюз размаўляў з усім светам. Татлін, Малевіч, Маякоўскі, паэты абсурду. Гэта тое, што ўзнікла на энергетычным заводзе рэвалюцыі. У перыяд жудаснага камуністычнага тэрору, калі ўсе хадзілі пад смерцю, мастацтва прапанавала самую свабодную мову - новую і яркую. Была вялікая колькасць таленавітых мастакоў. Хачу гэта замацаваць. У фільме будзе Малевіч, і без Віцебска не абыдуся", - падзяліўся планамі рэжысёр.

Перадпрэм'ерны паказ стужкі "Шагал - Малевіч" адбыўся 31 сакавіка ў Маскве. Аляксандр Мітта адзначыў, што фільм сустрэлі вельмі добра. "Я не чакаў - гэта сціплая карціна. Фільмы пра мастакоў ніколі не маюць поспеху, звычайна гэта грошы на вецер. А тут рэйтынг чакання ў Інтэрнэце - 97%. І цікавасць не знікла. Прэм'ерныя залы запоўнены, колькасць копій зашкальвае, вельмі добразычлівае стаўленне. Але якраз цяпер выйшлі галівудскія карціны, значна лепшыя за нашу. І на маючых адбыцца выхадных мы наўрад ці ўтрымаем пазіцыі. Але старт вельмі добры", - сказаў рэжысёр.

Сусветная прэм'ера фільма "Шагал - Малевіч", у тым ліку ў гарадах Беларусі, запланавана на 3 красавіка. У Беларусі фільм будзе дэманстравацца пад патранатам Міністэрства культуры ў 17 кінатэатрах розных гарадоў.

Алена Ціханава