Міхаіл Мясніковіч: Фінансы, укладзеныя ў падрыхтоўку Гарадку да «Дажынак», павінны сябе апраўдаць

Михаил Мясникович: Финансы, вложенные в подготовку Городка к «Дажынкам», должны себя оправдать

У Віцебскай вобласці шмат будаўнічых аб'ектаў, дзякуючы чаму закладваецца добрая перспектыва для развіцця рэгіёна. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч падчас рабочай паездкі ў Гарадоцкі раён. Кіраўнік урада азнаёміўся з арганізацыяй работы на жывёлагадоўчым комплексе «Віроўлянскі» ПС «Дзіцяскасельскі – Гарадок» і ходам падрыхтоўкі рэгіёна да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Канцэрн

«Дзіцяскасельскі» Ленінградскай вобласці стварыў прадпрыемства ў Гарадоцкім раёне ў 2007 годзе. Тады тут было чыстае поле. Сёння – сучасны жывёлагадоўчы комплекс, дзе ўтрымліваецца жывёла галштынскай пароды, выпрацоўваецца малако класа «экстра», закладваюцца ўласныя кармы, падрастаюць цяляты, а тэрыторыя пашырылася да 13 тыс. га. Адным словам, арганізаваны поўны цыкл вытворчасці малака, якое паступае на расійскую фабрыку «Данон». Прадпрыемства рэнтабельнае, мае магчымасць укладваць сродкі ў развіццё. На наступны год запланавана будаўніцтва яшчэ адной малочнатаварнай фермы.

Ініцыятар стварэння прадпрыемства, прэзідэнт канцэрна

«Дзесялкі» Юрый Брагінец лічыць, што залог поспеху жывёлагадоўчага комплексу – кормы з нарматыўным утрыманнем неабходных элементаў, добрая племянная база, а таксама правільныя ўмовы ўтрымання жывёлы. Падтрымаў яго ў гэтым і Міхаіл Мясніковіч, дадаўшы, што таксама нямалаважна чалавечы фактар, кадравы патэнцыял. У дадзеным аспекце сельгаспрадпрыемства таксама дасягнула поспеху: мясцовыя жыхары, якія тут працуюць, трымаюцца за сваю працу, бо сярэдні заробак годны – 7,5 млн рублёў. Вялікую ўвагу канцэрн надае падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі супрацоўнікаў. Цяпер семінары праводзяць прыезджыя спецыялісты з галоўнага прадпрыемства, у перспектыве – арганізацыя Акадэміі малака ў Санкт-Пецярбургу.

– Усё можна рабіць, калі ставіцца да гэтага прафесійна і з поўнай адказнасцю. Дадзеная гаспадарка дастаткова паспяхова займаецца малочным жывёлагадоўляй. Гэта замежнае прадпрыемства, але з'яўляецца рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Віцебскай вобласці, плаціць падаткі ў мясцовы бюджэт, прадастаўляе людзям працу і годны заробак. Таму трэба, каб такіх суб'ектаў гаспадарання было больш. Мы будзем усяляк садзейнічаць рэалізацыі падобных праектаў, – падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Што тычыцца малочнатаварных комплексаў Віцебшчыны, то і яны дзякуючы рэканструкцыі павялічваюць вытворчасць малака. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўкладзеныя сродкі ўжо сябе апраўдваюць.

Павінны сябе апраўдаць і фінансы, накіраваныя на падрыхтоўку Гарадка да

«Дажынак», каб створаныя і рэканструяваныя аб'екты не толькі здзівілі гасцей фестывалю, але і працавалі далей на эканоміку горада, былі карысныя мясцовым жыхарам і прыцягвалі турыстаў. Аднак у цэлым ход падрыхтоўкі райцэнтра да фестывалю прэм'ер-міністру не ўразіў: зрабіць трэба яшчэ вельмі шмат. Засталося два месяцы, і іх трэба выкарыстоўваць па максімуме, каб давесці вялікую будоўлю, якая разгарнулася, да лагічнага завяршэння.

Як паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў, на дадзены момант гатоўнасць па аб'ектах складае 62%. Цэнтральная плошча ўжо добраўпарадкавана, кінатэатр

«Радзіма» блізкі да завяршэння, з'явіўся рынак з дахавымі ралетамі за аўтастанцыяй, якая таксама набыла новыя рысы ў ходзе рэканструкцыі. Аб'екты гандлю гатовыя на 80%. Высокімі тэмпамі ідзе капітальны і бягучы рамонт жылога фонду.

– Усе службы да фестывалю здадуць свае аб'екты. Асобныя з іх будуць уведзены 1 верасня. Зробім для гэтага ўсё магчымае, – запэўнілі прэм'ер-міністра прадстаўнікі абласных органаў улады. – Будаўнічыя арганізацыі працуюць без выхадных, усе разумеюць важнасць пастаўленых задач. А адставанне па некаторых аб'ектах тлумачыцца несвоечасовым фінансаваннем. Гарадок –

«уязная брама» у Віцебскую вобласць, Рэспубліку Беларусь, так што яго пераўтварэнне – праца на перспектыву.

Прынята рашэнне засяродзіць увагу на аб'ектах з высокай ступенню гатоўнасці. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што многае цяпер залежыць ад арганізацыі працы і дысцыпліны. Рэспубліканскія органы акажуць неабходную падтрымку.

Падводзячы вынікі візіту на Віцебшчыну, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што не кожная вобласць можа пахваліцца такім размахам будаўніцтва і мэтанакіраванага вырашэння задач па прыцягненні замежных інвестыцый, у тым ліку ў сельскую гаспадарку. Гэта выгадна вылучае дадзены рэгіён сярод іншых. Цешыць і тое, што адкрываюцца новыя вытворчасці, а значыць, ствараюцца новыя працоўныя месцы.

Закрануў прэм'ер-міністр і разгорнутую ўборачную кампанію.

– Уборка не абяцае быць лёгкай, шмат палеглых хлябоў. У такім стане каля 600 тыс. га па краіне, амаль палова на Віцебшчыне. Пытанні вырашаюцца дастаткова пісьменна, але ім больш увагі павінны надаваць кіраўнікі гаспадарак, раёнаў, абласныя ўлады. Ні ў якім разе нельга дапусціць, каб хлябы былі страчаны. Але ў цэлым ураджай абяцае быць добрым. Трэба арганізаваць дзейнасць, выкарыстоўваючы ўсе рэзервы кадраў і тэхнікі, – падсумаваў Міхаіл Мясніковіч.

Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"