Міхаіл Мясніковіч зацікавіўся распрацоўкамі віцебскіх навукоўцаў для беларускай фармацэўтычнай прамысловасці
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч наведаў Віцебшчыну. Першым пунктам у яго рабочай паездцы стаў ВДМУ, у якім ён пабываў упершыню, але, як прызнаўся, шмат станоўчага чуў пра гэты ВНУ раней. Ён высока ацаніў узровень падрыхтоўкі кадраў для айчыннай практычнай аховы здароўя і навуковых даследаванняў альма-матэр многіх беларускіх медыкаў.
Галоўнай тэмай выступлення перад студэнцкай і прафесарска-выкладчыцкай аўдыторыяй дзяржслужачы адзначыў Год культуры. Сярод маючых адбыцца знакавых культурных падзей краіны ён назваў 25-годдзе фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» і 500-годдзе выхаду першай кнігі Францыска Скарыны, якія маюць шырокі рэзананс не толькі ў межах вобласці, Беларусі, але і іншых краін.
У той жа час падчас экскурсіі па ўстанове, Міхаіл Мясніковіч зацікавіўся развіццём фармацэўтычнай галіны, у тым ліку навукова-практычнай дзейнасцю, даследчымі праектамі ВНУ ў гэтым напрамку.
Разам з тым ёнвыказаў меркаванне аб неабходнасці падрыхтоўкі не толькі фармацэўтаў, але і фармаколагаў, біёлагаў, хімікаў, біятэхнолагаў, якія маглі б ствараць арыгінальныя медпрэпараты. І якраз Віцебскі медыцынскі ВНУ, на думку дзярждзеяча, можа стаць піянерам у гэтай справе пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя.
– Айчынная фармацэўтычная прамысловасць без магчымасці стварэння ўнікальных прэпаратаў будзе кульгаць. І з інавацыйным развіццём краіны напрамую звязана вышэйшая школа, – падагульніў Міхаіл Уладзіміравіч.
Таксама падчас візіту ў паўночны край кіраўнік верхняй палаты парламента наведаў вучэбна-навуковы вытворчы комплекс ВНУ прадпрыемства «СІВітал», на якім распрацоўваюцца ўнікальныя тэст-сістэмы, і завод па вытворчасці лекавых прэпаратаў, які будуецца ў БешанковічахСОА «Націўіта».
Акрамя напрацовак рэгіёна па развіцці фармацэўтычнай прамысловасці высокапастаўлены госць азнаёміўся з ходам рэканструкцыі футравага камбіната, які ўваходзіць у склад холдынгу кампаніі «Марка».
Наталля РЫЖКОВА. Фота Дзмітрыя АСІПОВА. «Віцебскія весці».