Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» адбудзецца 29-30 мая ў Браславе




29 мая ў 12.00 у раённым Цэнтры культуры ДУК ”Цэнтралізаваная клубная сістэма Браслаўскага раёна“ (г. Браслаў, вул. Савецкая, 10б) пачнуць выступаць дзіцячыя харавыя калектывы адкрытага абласнога конкурсу ”Браслаўская харавая асамблея“.

А з 14.00 у лесапарку ”Леснічоўка“ конкурсныя выступленні пачнуць каля 20 дарослых харавых калектываў Віцебскай вобласці, Магілёва і Гомеля. Для ўдзелу ў конкурсе кожны вакальна-харавы калектыў прадстаўляе праграму з двух рознахарактарных твораў. Абавязковай умовай з’яўляецца падрыхтоўка і выкананне зводных твораў для кожнай з дзвюх узроставых катэгорый, якія будуць выконвацца падчас урачыстага адкрыцця Міжнароднага свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“:

– муз. і сл. У.Карызны ”Браслаўскі край“;

– муз. І.Лучанка, сл. І.Цітаўца ”Святая Радзіма“.

– муз. і сл. А.Аверына ”Ясная зорка“.


29 мая ў 19.00 на гарадзішчы “Замкавая гара” адбудзецца выстава элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны ”Жывая спадчына“. Свае майстэрства на выставе прадстаўляюць майстры Віцебскай вобласці.

Элемент Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я прадстаўляюць: Скавырка Святлана Анатольеўна – загадчыца філіяла ”Глыбоцкі гарадскі Дом рамёстваў“ ДУК ”Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці“; Гукава Вольга Мікалаеўна – метадыст па кераміцы і народным роспісе філіяла №1 ”Дом рамёстваў ”Стары млын“ ДУК ”Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна“; Заіка Святлана Валер’еўна – кіраўнік клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў ”Талака“ філіяла ”Раённы цэнтр рамёстваў ДУК ”Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры“.

Элемент Традыцыйныявобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння прадстаўляе Аўчыннікава Алеся Іванаўна – загадчыца філіяла ”Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў“ ДУК ”Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры“.

30 мая ў 12.00 упершыню на Міжнародным свяцеў лесапарку ”Леснічоўка“ пройдзе адкрыты конкурс народнага танца ”Паазерскія тапаткі“. Дадзены харэаграфічны конкурс праводзіцца з мэтайпапулярызацыі, аднаўлення і захавання нацыянальнага народнага танца сваёй краіны і свайго рэгіёна, развіцця танцавальнага руху, падтрымкі і ўдасканалення дзейнасці харэаграфічных калектываў.

У адкрытым конкурсе прымаюць удзел  больш за 20заслужаных, народных і ўзорныхтанцавальных калектываў з Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей. Калектывы прадстаўляюць беларускі народны танец і народны танец.

Прафесійнае журы на чале з Шылкінай Аленай Міхайлаўнай – дацэнтам кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, будзе ацэньваць выступленні калектываў па жанравай разнастайнасці, узроўню выканальніцкага майстэрства, па захаванасці нацыянальнага рэпертуару і мастацкага стылю, здольнасці да імправізацыі, адпаведнасці касцюмаў нацыянальным традыцыям сваёй краіны.