М.Мясніковіч ацаніў ход рэканструкцыі МТФ у Віцебскім і Бешанковіцкім раёнах
6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння заслухаў справаздачы старшынь Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў аб ходзе рэканструкцыі малочна-таварных ферм (МТФ), якая ажыццяўляецца па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.
"Нягледзячы на недахопы ў арганізацыі работ і малую колькасць працаўнікоў, адзначана, што Віцебскім аблвыканкамам і райвыканкамамі прымаюцца канструктыўныя меры, - адзначылі ў прэс-службе. - Па выніках справаздач прыняты адпаведныя рашэнні".
Звернута ўвага на неабходнасць камплектавання малочна-таварных ферм пасля рэканструкцыі высокапрадуктыўным дайным статкам, прыцягнення да работ студэнцкіх атрадаў, рытмічнага фінансавання. "Дадзены шэраг даручэнняў рэспубліканскім арганізацыям", - дадалі ў прэс-службе.-0-