МЕРКАВАННЕ. Андрэй Балыш: «Перавага Усебеларускага народнага сходу ў тым, што толькі ён здольны аб'яднаць усе палітычныя сілы»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі восьмага склікання Андрэй Балыш:

- Новая рэдакцыя Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь замацавала канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Гэта палітычны інструмент, прызначаны быць гарантам палітычнай стабільнасці і суверэнітэту краіны. 
Перавага Усебеларускага народнага сходу ў тым, што толькі ён здольны аб'яднаць усе палітычныя сілы: уладу і грамадзянскую супольнасць, моладзь і пенсіянераў, рабочых і інтэлігенцыю, прыватны бізнес і прадстаўнікоў дзяржструктур. Гэта значыць, што пры абмеркаванні пытанняў, якія выносяцца на парадак дня УНС, улічваюцца меркаванні і пазіцыі ўсіх нашых супольнасцей.
Менавіта таму, што ні адна сучасная краіна не дае ў рукі руль дзяржаўнай машыны такім шырокім колам грамадзян, абсалютных аналагаў УНС у свеце няма.