МЕРКАВАННЕ. Дзяніс Карас: "Першачарговае – гэта бяспека і мірнае неба, усё астатняе мы здабудзем!"

Дзяніс Карас, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу:

- Сёння на парадку дня другога дня пасяджэння пытанні аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны. Мы выдатна разумеем, што развіццё цывілізаванага грамадства немагчыма без бяспекі, у прыватнасці дэмаграфічнай, эканамічнай, лічбавай і ў іншых напрамках. Правільна, што гэту канцэпцыю зацвярджае грамадства ў асобе дэлегатаў, якія прадстаўляюць усё насельніцтва нашай краіны. Мы нацэлены на тое, каб будучаму пакаленню на гэтай зямлі жылося камфортна і бяспечна. Я чакаў, што выступ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у першы дзень пасяджэння будзе будавацца на пытаннях суверэнітэту і бяспекі, а не на тэматыцы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Як ніхто разумею, наколькі зараз усё няпроста. Як член парламента АБСЕ, я прысутнічаў на афлайн-асамблеі ў Ерэване і пагутарыўшы, як кажа Прэзідэнт, з гэтымі «ачумелымі», зразумеў, што першачарговае – гэта бяспека і мірнае неба, усё астатняе мы здабудзем!