МЕРКАВАННЕ. Дзяніс Жаваранкаў: "Перакананы, што УНС будзе адыгрываць яшчэ большую ролю ў справе абароны нашай Радзімы, яе традыцый і устояў"

Старшыня Віцебскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Дзяніс Жаваранкоў:

 - Усебеларускае народнае сходзе ўжо мае сваю гісторыю. Як вышэйшы орган народаўладдзя на сённяшні дзень уключае ў сябе самых годных і адказных прадстаўнікоў нашага грамадства. УНС заклікана прымаць абавязковыя для выканання рашэнні, якія спрыяюць паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва ў нашай краіне. Перакананы, што УНС будзе адыгрываць яшчэ большую ролю ў справе абароны нашай Радзімы, яе традыцый і ўстояў.

Як старшыні Віцебскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» прыемна адзначыць, што ў шэрагах дэлегатаў УНС значная колькасць прадстаўнікоў нашай партыі. Гэта сведчыць аб тым, што «Белая Русь» адыгрывае вядучую ролю ў развіцці дзяржавы. Не сакрэт, што партыйную аснову складаюць звычайныя людзі, якія бачаць жыццё знутры, жывуць і працуюць на вёсцы, на месцах. Яны маюць сілы і рашучасць у прасоўванні ініцыятыў, якія адпавядаюць запытам сённяшняга часу. У цяперашні час ад кожнага ініцыятыўнага чалавека, які жадае працвітання і адзінства Рэспубліцы Беларусь, залежыць здольнасць данесці да УНС канкрэтныя меры па паляпшэнні жыцця, увасобіць іх у рэальнасць, г.зн. давесці да лагічнага завяршэння ўсе лепшыя пачынанні.

Мы з надзеяй глядзім на палітычнае развіццё нашай краіны і гатовыя выконваць рашэнні УНС у мэтах павышэння якасці жыцця і ўмацавання асноў дзяржавы.