МЕРКАВАННЕ. Алег Буевіч: «Лічу правільным рашэннем, што Старшынёй VII Усебеларускага народнага сходу абраны Кіраўнік дзяржавы»

Алег Буевіч, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, удзельнік VII Усебеларускага народнага сходу:

- УНС - гэта вялікі вынік шматгадовай працы па прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мне пашанцавала быць членам канстытуцыйнай камісіі, тры пасяджэнні якой прайшлі пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта. І тыя ўстаноўкі, якія былі тады агучаны Кіраўніком дзяржавы, рэалізаваліся ў новай Канстытуцыі – створаны новы прадстаўнічы орган – Усебеларускі народны сход, які пачаў сваю працу. Сёння, у сваім выступленні Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсё гэта робіцца для будучых пакаленняў, каб яны маглі абараніць краіну і адстаяць тое, што было закладзена за апошнія трыццаць гадоў. Лічу правільным рашэннем, што старшынёй VII Усебеларускага народнага сходу абраны Кіраўнік дзяржавы, а Аляксандр Косінец – намеснікам. Упэўнены, што пад іх кіраўніцтвам новы орган і Прэзідыум УНС будуць выконваць свае функцыі і ўсё будзе пабудавана на карысць нашай краіны і нашых людзей.

"NOVAYA.BY - Наваполацк сёння"