С меркаваннем аб абласной патрыятычнай акцыі "Прарыў Перамогі" падзяліліся ганаровыя госці свята
– 80 гадоў таму тут героем быў кожны, хто знаходзіўся ў ваенным страі, у партызанскім атрадзе, вясковы хлапчук, які стаў сувязным, сівенькі стары, які паказваў сцежкі праз непраходныя мясціны, жанчына, якая даглядала параненых і пякла хлеб партызанам. З восені 1942 года ў гэтых мясцінах была партызанская рэспубліка, дзейнічала савецкая ўлада. Працавалі прадпрыемствы, школы, падтрымлівалася сувязь з вялікай зямлёй. Гэтая тэрыторыя перашкаджала фашыстам, паколькі партызаны наносілі ім вялікую шкоду. Таму на знішчэнне партызанскай зоны былі кінуты велізарныя сілы. Прарыў блакады каштаваў многіх жыццяў, але дзякуючы яму ўдалося выратаваць тысячы мірных жыхароў.
Я ўпершыню пабываў у тутэйшых мясцінах, будучы вучнем 4 класа, прачытаўшы кнігу Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лабанка. Бацькі мяне прывезлі на мемарыяльны комплекс. Дарога сюды не зарастае. Прыемна, што прыходзіць шмат моладзі, якая годна нясе эстафету памяці.
Ганаровы грамадзянін Ушач Уладзімір Андрэйчанка:
– З кожнай падзеі трэба рабіць высновы. Час зараз няпросты – мы бачым, што нацызм зноў падымае галаву, і нам важна супрацьпаставіць свае погляды чужой нашаму народу ідэалогіі. Ідзе інфармацыйная вайна супраць Рэспублікі Беларусь, таму важна, каб мы аб'ядналі свае намаганні і захавалі адзінства, якое ёсць у беларускага народа. Трэба ўмацоўваць эканоміку краіны, яшчэ больш станавіцца незалежнымі.
Мемарыял «Прарыў» – святое месца. Мы сёння аддаём даніну памяці подзвігу нашых продкаў, якія 80 гадоў таму здзейснілі легендарны подзвіг.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў:
– 80 гадоў таму тут разгарнуліся трагічныя падзеі, страшныя, як усё вайна, гераічныя, як Перамога савецкага народа. Пакуль мы будзем пра іх памятаць, вучыць моладзь на прыкладзе дзядоў і прадзедаў, будзе жыць наша краіна і беларускі народ.
Першы намеснік Пскоўскай вобласці Вера Емяльянава:
– Мы прыехалі на Віцебшчыну, каб падзяліць з жыхарамі брацкай нам Беларусі радасць Перамогі і пажадаць сумеснай мірнай жыцця на доўгія гады.
У гэтым памятным месцы не пакідае пачуццё болю, мы пачынаем успрымаць сучаснасць праз прызму часу. Успамінаем і дзякуем тых, хто здабываў свабоду цаной жыцця. Адначасова мы перажываем і пачуццё радасці – мы перамаглі і 80 гадоў жывём у мірнай краіне, нараджаем дзяцей, вырошчваем унукаў і спадзяемся, што так будзе заўсёды. Расія і Беларусь, заўсёды будуць разам плячом да пляча стаяць за мір.