Шматдзетныя маці з усіх абласцей Беларусі ўдастоены ордэна Маці

28 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўказам №472 узнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных маці з усіх абласцей краіны за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Сярод узнагароджаных - работніца ясляў-сада №5 з горада Баранавічы Наталля Грынчык, хатняя гаспадыня з Сенна Ірына Дземідчык, хатняя гаспадыня з Буда-Кашалёва Марыя Красуцкая, работніца Свіслацкай раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Алеся Харчанка, жывёлавод "Чэрыкаўрайаграпрамтэхнаб" Валянціна Маркава, аператар машыннага даення філіяла "Фалька-агра" агракамбіната "Дзяржынскі" Вольга Брэзгунова, хатняя гаспадыня з Мінска Наталля Казакевіч.-0-