Шматфункцыянальная сілавая пляцоўка адкрылася ў віцебскім мікрараёне Руба

Многофункциональная силовая площадка открылась в витебском микрорайоне Руба
У віцебскай СШ № 15 ім. М. Чуманіхінай (мікрараён Руба) адкрыта шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка з зонамі варкаўта і баскетбола. Фізічныя практыкаванні тут могуць выконваць і людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Яна з'явілася дзякуючы рэспубліканскаму сацыяльнаму праекту Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Спорт для ўсіх» пры падтрымцы мясцовых уладаў і шэрагу прадпрыемстваў – ААТ «Даламіт», філіяла «Будаўніча-мантажны цягнік №169 на станцыі Віцебск» ААТ «Дорбудмантажтрэст», «Мастабудаўнічага ўпраўлення №5» філіяла ААТ «Мастабуд», ААТ «Віцебсклес». Пляцоўкай могуць скарыстацца як вучні, так і жыхары Рубы.

У адкрыцці новага аб'екта прымалі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін (выпускнік дадзенай школы 1993 года), памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло.

– Я хвалююся больш за ўсіх, – сказаў падчас адкрыцця Аляксандр Субоцін. – Гэта мая школа, тут прайшлі лепшыя гады. Дзякуй настаўнікам. Спадзяюся, пляцоўка стане толькі пачаткам мадэрнізацыі школы. Наперадзе яшчэ стадыён, новае абсталяванне.

Кіраўнік вобласці перадаў дырэктару СШ № 15 Антаніне Яршовай сертыфікат на закупку спартыўнага інвентару.

Установа адукацыі, у якой зараз навучаюцца 395 чалавек, вядзе сваю гісторыю з 1967 года. Першапачаткова функцыянавала як Рубоўская сярэдняя школа, у 1998-м рашэннем Віцебскага гарвыканкама ёй прысвоены парадкавы нумар 15. З восені 2021-га ўстанова адукацыі носіць імя Марыі Чуманіхінай – знакавай фігуры не толькі для жыхароў Рубы. У 1978 годзе Марыя Якаўлеўна была прызначана дырэктарам Віцебскага камбіната вапнавых матэрыялаў. За пятнаццаць гадоў кіраўніцтва яна ператварыла прадпрыемства ў магутны вытворчы комплекс (цяпер ААТ «Даламіт»). Вялікае развіццё атрымала і сацыяльная сфера гарпасёлка. Пры садзейнічанні Марыі Чуманіхінай у вёсцы Здзвінёва адноўлена сядзіба Іллі Рэпіна.

"Віцебскія весці"