Шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку адкрылі ў Гарадку

Зона воркаўта, трэнажоры для розных груп цягліц, турнікі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі - у Гарадку адкрылі шматфункцыянальную пляцоўку.

Пляцоўка з'явілася ў райцэнтры па рэспубліканскім сацыяльным праекце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця. Яна размясцілася побач з гарадскім стадыёнам, дапоўніўшы зону актыўнага адпачынку для гараджан. На пляцоўцы са штучным пакрыццём можна пагуляць у стрытбол, заняцца на турніках, брусах, адшліфаваць удары з дапамогай баксёрскай грушы. Спартыўны аб'ект прызначаны для заняткаў варкаўтам, цяжкай атлетыкай, паўэрліфтынгам, гімнастыкай і іншымі карыснымі для здароўя практыкаваннямі. Тут могуць падтрымліваць форму як малыя, так і прадстаўнікі залатога ўзросту. Прадугледжаны на пляцоўцы і турнікі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

На новай пляцоўцы правёў майстар-клас па варкаўту віцебскі атлет з вялікім стажам удзелу ў міжнародных спаборніцтвах Леанід Селіцкі.

"Тут, у Гарадку, зараджаецца яшчэ адно ядро спорту, здароўя. Спорт робіць чалавека мацнейшым, гарманічна развітым, таму мне хацелася б, каб гэтая пляцоўка была напоўнена ўсмешкамі, радасцю, каб тут з'яўляліся чэмпіёны, якія праслаўляюць нашу краіну", - адзначыў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спортпляцоўкі.

Спартыўны складнік Дня пісьменства быў насычаным і ўключаў таксама спаборніцтвы па пляжным валейболе, таварыскую сустрэчу па міні-футболе сярод дзяцей, паказальныя выступленні па ўшу, мастацкай гімнастыцы, каратэ, дартсе.-0-

"БЕЛТА"