Шматфункцыянальны спартыўны комплекс адкрылі ў ВДУ імя П. М. Машэрава
Футбольны стадыён з штучным пакрыццём, па дзве баскетбольныя і валейбольныя пляцоўкі, вулічныя трэнажоры і зоны для варкаўта, бегавыя дарожкі са спецыяльным пакрыццём, асвятляльныя сістэмы для заняткаў у вячэрні час, святлодыёдны экран для трансляцыі матчаў і навучальных відэаматэрыялаў – такі сучасны комплекс будзе даступны не толькі для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ.
У найбліжэйшы час плануецца праводзіць на ім міжвузаўскія, школьныя, гарадскія і абласныя спаборніцтвы. Далейшая мэта – зрабіць гэты аб'ект базай для рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных баталій. Акрамя таго, тут змогуць праводзіць вольны час і жыхары горада, праўда, толькі ў вольны ад студэнцкіх заняткаў і трэніровак час.
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця спорткомплекса ўдзельнічалі міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў, кіраўніцтва гарвыканкама, рэктары віцебскіх ВНУ.