Шмат цікавых мерапрыемстваў чакае жыхароў і гасцей Віцебска ў рамках праекта «Вясельная феерыя «Закаханыя над горадам», які адбудзецца 24—26 ліпеня
Да стагоддзя з дня вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд, якое адбылося 25 ліпеня 1915 года, Віцебск прысвячае культурны праект «Вясельная феерыя «Закаханыя над горадам».
Усе асноўныя падзеі гэтай шырокай святочнай праграмы пройдуць 24—26 ліпеня.
Да стагоддзя з дня вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд, якое адбылося 25 ліпеня 1915 года, Віцебск прысвячае культурны праект «Вясельная феерыя «Закаханыя над горадам».
Усе асноўныя падзеі гэтай шырокай святочнай праграмы пройдуць 24—26 ліпеня. На мінулай прэс-канферэнцыі намеснік старшыні гарвыканкама, старшыня аргкамітэта Зінаіда Каралёва адзначыла, што ўжо зроблена вялікая праца па правядзенні
«Вясельнай феерыі» — на вясновым інвестфоруме адбылася прэзентацыя праекта, ён прыцягнуў увагу прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў, на конкурснай аснове выбраны графічны знак свята, выпушчана першая сувенірная прадукцыя.Адкрыццё праекта і галоўнае дзеянне
«Марк і Бэла запрашаюць» — сімвалічны абрад шлюбу — адбудзецца на вуліцы Пакроўскай каля Дома-музея Марка Шагала 25 ліпеня. На тэатралізаваную пастаноўку вяселля па іўдзейскіх традыцыях (хупа) запрошаны рабін з Мінска. Яркім, запамінальным абяцае быць вясельны картэж Марка і Бэлы, а таксама іх «бацькоў» у выкананні артыстаў Коласаўскага тэатра. Ён праедзе ад Пакроўкі да ратушы.У той жа дзень у Арт-цэнтры Марка Шагала пачнуцца XXV Міжнародныя Шагалаўскія чытанні з удзелам гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, даследчыкаў тэмы з Беларусі, Расіі, ЗША, Японіі.
«
Закаханыя над горадам»… Паводле звестак аддзела загса гарвыканкама, такіх будзе нямала ў Віцебску. На 24-25 ліпеня запланавалі шлюбаванне 24 пары. А ў музеі М.Ф.Шмырова ў межах феерыі адбудзецца свята, прысвечанае «партызанскім» вяселлям. У гэтым эксклюзіўным музейным абрадзе за два гады ўзялі ўдзел шэсць пар. У культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» запланаваны два абрады «Яднанне маладых».У тыя ж дні ў Мастацкім музеі стартуе фотапраект
«Гораду Марка Шагала прысвячаецца…» з удзелам фотамастакоў з Масквы і Беларусі. Як распавяла прадстаўніца кампаніі «Метронікс» — суарганізатара і спонсара «Вясельнай феерыі» — Святлана Васільева, рыхтуецца выданне фотакаталога віцебскай выставы, яна таксама будзе экспанавацца ў Маскве. Адкрыецца і выстава «100 Мадонн» Сяргея Вароніна, найвядомейшага фотажурналіста з Масквы, пераможцы конкурсу «Жанчына. Запрашэнне да шчасця», які праходзіў у рамках культурнага праекта «Закаханыя над горадам».У канцэртнай зале
«Віцебск» — выстава-кірмаш «Вяселле-2015», а на плошчы 1000-годдзя, у скверы па вуліцы Кірава будуць арганізаваны выставы вясельных аксесуараў, букетаў, вясельных арак, праца візажыстаў і мастакоў. Мяркуецца ўзвядзенне двухметровых макетаў Эйфелевай вежы і віцебскай ратушы.Прэзентацыя аўтамабіляў
«Вясельны дыліжанс» адбудзецца на вуліцы Талстога, насупраць тэатра «Лялька», на пляцоўцы перад кафэ «Шварцвальд» — выстава кандытарскіх вырабаў «Салодкія мары». На вуліцы Суворава 25 ліпеня пройдзе дэманстрацыя калекцыі вясельных убораў «Муза». У канцэртную залу «Віцебск» госцей і гараджан запросяць раскрыць «Загадку жанчыны». Пад такім дэвізам тут пройдзе яшчэ адзін паказ, арганізаваны студэнцкім Домам моды ВГТУ.У віцебскую
«феерыю» будзе задзейнічаны вядомы гісторык моды Аляксандр Васільеў. Запрошаная зорка адкрые выставу «Модны прыгавор у шакаладзе» у музеі шакаладу, а ў КЗ «Віцебск» правядзе творчы вечар «Жанчыны ў маім жыцці».26
ліпеня трохдзённую «Вясельную феерыю «Закаханыя над горадам» завершаць дзіцячы пленэр «Віцебск. Колер любові» і гала-канцэрт.Наталля КРУПІЦА, "Віцьбічы"