Малдова зацікаўлена ў стварэнні ў Віцебскай вобласці супольных вінаробных прадпрыемстваў
18 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дэлегацыя малдаўскіх бізнесменаў наведае Віцебскую вобласць. Такой дамоўленасці дасягнулі сёння ў ходзе дзелавой сустрэчы старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Іван Філімон на эканамічным форуме ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Малдовай дынамічна развіваюцца. За мінулы год аб'ём двухбаковага таваразвароту склаў больш за $380 млн. Каб гэтая лічба была большай, неабходна развіваць і паглыбляць супрацоўніцтва, у першую чаргу, на рэгіянальным узроўні", - падкрэсліў Іван Філімон.
Дыпламат таксама адзначыў, што эканомікі дзвюх краін з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі, а не канкуруючымі, што адкрывае шырокія перспектывы для узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Так, напрыклад, Малдова зацікаўлена ў стварэнні на тэрыторыі Віцебскай вобласці сумеснай вінаробнай прадукцыі і адкрыцці вытворчасці з беларускім капіталам па выпуску гібрыднага насення ў Малдове.
Цяперашні эканамічны форум у Віцебску надасць новы імпульс развіццю эканамічных і культурных сувязяў Беларусі і Малдовы, упэўнены пасол.-0-