Моладзь Беларусі, Расіі і Украіны збярэцца на праваслаўны фестываль "Адыгітрыя" у Віцебску

30 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Моладзь Беларусі, Расіі і Украіны збярэцца на VI праваслаўны фестываль "Адыгітрыя" у Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім епархіяльным упраўленні. Фестываль пройдзе з 1 па 5 жніўня. Чакаецца, што сёлета яго ўдзельнікамі стануць каля 150 чалавек. На працягу пяці дзён іх чакае маса цікавых падзей: лекцыі і семінары, звязаныя з духоўнымі тэмамі і вечнымі пытаннямі, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы. Галоўным мерапрыемствам форуму стане конкурс пачынаючых аўтараў і выканаўцаў. Ён адбудзецца 2 жніўня на канцэртнай пляцоўцы на плошчы Тысячагоддзя. Удзельнікі будуць выступаць у намінацыях "аўтар-выканаўца", "аўтарскі калектыў", "выканаўца" і "ансамбль". Лепшыя артысты разам з апладысментамі атрымаюць яшчэ адну магчымасць выступіць у гала-канцэрце. На гэты раз ім трэба будзе выканаць сваё творы на галоўнай сцэне абласнога цэнтра - у Летнім амфітэатры. Завяршальным акордам фестывалю традыцыйна стане хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да свята ў гонар абраза Божай Маці "Адыгітрыя". Праваслаўны моладзевы фестываль "Адыгітрыя" служыць умацаванню дружбы паміж маладымі людзьмі розных краін, закліканы спрыяць развіццю творчасці і духоўнасці моладзі.-0-