Моладзь адкрыла Дзень Саюзнай дзяржавы на «Славянскім базары»
11 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. "Саюзная дзяржава - гэта МЫ!", гучна заявіла моладзь Беларусі і Расіі сёння, у Дзень Саюзнай дзяржавы, які праходзіць на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". На цэнтральнай плошчы фестывальнага горада запрацавала пляцоўка маладзёжнага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы сумесна з інфармацыйным партнёрам выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі" дапамаглі маладзёжным лідарам аб'яднацца і на працягу дня правядуць тут цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сярод іх - конкурс дзіцячага малюнка на асфальце "Колеры дружбы", сустрэча моладзі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і творчая сустрэча з намінантам на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009-2010 гады пісьменнікам Мікалаем Чаргінцом.
Жывую цікавасць выклікала прадстаўленая тут фоталетапіс Саюзнай дзяржавы "Саюз Беларусі і Расіі - адзінства народаў, культур, дзяржаў", якая складаецца са здымкаў фотакарэспандэнтаў вядучых інфармацыйных агенцтваў Беларусі і Расіі - БЕЛТА і РІА-Навіны. Выстава распавядае пра жыццё Саюзнай дзяржавы ў розных аспектах: значных палітычных падзеях, сумесным праектах і праграмах у прамысловасці, абароне, сацыяльнай сферы.
На маладзёжнай пляцоўцы адбылася сустрэча дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна з ветэранамі і моладдзю.-0-