Моладзь Віцебска ўступіла ў дэбаты. Пра што спрачаліся і да чаго прыйшлі?

Молодежь Витебска вступила в дебаты. О чем спорили и к чему пришли?

«Выбирай.by!» – пад такой назвай у межах агульнарэспубліканскага праекта ў Віцебску прайшоў гарадскі этап адкрытых маладзёжных дэбатаў.

Як расказала першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта БРСМ Таццяна Красакова, праект «Выбирай.by!» дае магчымасць актыўным, ініцыятыўным і творчым прадстаўнікам пакалення «next» дыскутаваць на актуальныя тэмы, задаваць адзін аднаму вострыя пытанні і разам з экспертамі з розных сфер шукаць шляхі вырашэння хвалюючых моладзь праблем.

Мерапрыемствы новага фармату праходзілі на працягу трох месяцаў ва ўсіх адміністрацыйных раёнах і вышэйшых навучальных установах горада. Пераможцы гэтых этапаў – каманды з Кастрычніцкага, Чыгуначнага, Першамайскага раёнаў абласнога цэнтра і ВДУ ім. П. Машэрава – сустрэліся на агульнагарадской дыскусійнай пляцоўцы для палемікі на тэму «Палітычная стабільнасць – залог дабрабыту грамадзян краіны». У якасці экспертаў выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Генадзь Грыцкевіч, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Пётр Падгурскі і старшыня Віцебскага гарсавета дэпутатаў Уладзімір Белевіч.

У ходзе дэбатаў удзельнікі задавалі сваім супернікам пытанні, якія тычацца ўсіх аспектаў грамадска-палітычнага жыцця і прадстаўніцтва моладзі ў органах дзяржаўнага кіравання. Своечасовыя заўвагі экспертаў дазволілі зрабіць адказы каманд блізкімі да аб'ектыўных рэалій. Так, маладым людзям прапанавалі паразважаць над тым, ці магчыма абсалютная палітычная стабільнасць, хто з'яўляецца яе гарантам у нашай краіне, даць сваю ацэнку шматвектарнай палітыцы і выбарчай сістэме Беларусі, а таксама спрагназаваць, па якім шляху пойдзе развіццё рэспублікі пасля маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта.

Па выніках абмеркаванняў і абмену думкамі паміж удзельнікамі і экспертамі журы прыйшло да высновы, што на абласным этапе адкрытых моладзевых дэбатаў «Выбірай.by!», які адбудзецца 29 верасня, Віцебск прадставіць зборная з самых актыўных хлопцаў і дзяўчат.

Фіналам мерапрыемства стала акцыя «Наш год – наш выбар!». Кожны з прысутных атрымаў у падарунак яблык, перавязаны стужкай нацыянальных колераў — своеасаблівы сімвал 2015 года, абвешчанага ў рэспубліцы Годам моладзі.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці». Фота аўтара.