Моладзь Віцебскай вобласці пазмагаецца ў складанні пазлаў 12 лістапада

11 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Абласны этап рэспубліканскага чэмпіянату па зборы пазлаў "Беларусь і я" пройдзе 12 лістапада ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ. У бібліятэцы імя Леніна збяруцца каманды навучэнскай і студэнцкай моладзі з усіх рэгіёнаў. Усяго чакаецца каля 50 чалавек, якія прадставяць ВНУ і ССНУ Віцебска, Полацка і іншых гарадоў. На першым этапе чэмпіянату кожнаму з трох прадстаўнікоў каманды трэба будзе скласці пазл з 96 элементаў за максімальна хуткі час. На другім працаваць на адзіны вынік трэба будзе ўжо ўсёй камандзе. За пяць хвілін хлопцам неабходна сабраць мазаіку з 204 элементаў. Хутка справіцца з гэтымі заданнямі ўдзельнікі могуць не толькі шляхам упартай трэніроўкі, але і з дапамогай ведаў аб Беларусі. Так, на спецыяльна вырабленых мазаіках будуць намаляваны карта Беларусі, Летні амфітэатр у Віцебску, спорткомплекс "Мінск-Арэна" і Нацыянальная бібліятэка ў Мінску, а таксама іншыя значныя сацыяльна-культурныя аб'екты краіны. Каманды-пераможцы конкурсу будуць вызначацца па выніках двух выступленняў і ў асобных заданнях. Удзельнікам, якія заваявалі першыя месцы, акрамя грамат і памятных сувеніраў будзе прадастаўлена ганаровае права прадставіць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім чэмпіянаце, які пройдзе 19 лістапада ў Мінску.