Моладзь Віцебскай вобласці зможа расказаць пра малую радзіму ў ходзе абласнога конкурсу відэаролікаў «Віцебшчына LIVE 2020!»

Молодежь Витебской области сможет рассказать о малой родине в ходе областного конкурса видеороликов «Витебщина LIVE 2020!»

Моладзь Віцебскай вобласці зможа расказаць пра малую радзіму ў ходзе абласнога конкурсу відэаролікаў «Віцебшчына LIVE 2020!»


У год малой радзімы Віцебскі абласны камітэт ГА «БРСМ» выступіў арганізатарам абласнога конкурсу відэаролікаў, які пройдзе з 23 сакавіка па 26 красавіка.

«Мы заклікаем маладых людзей расказаць пра сваю малую радзіму, славутасці, гісторыю і легенды ў фармаце відэа. Зрабіць своеасаблівы відэа-тур для арганізатараў і карыстальнікаў інтэрнэту пра месца, дзе жывеш. У творчасці і ідэях удзельнікаў мы не абмяжоўваем – галоўнае цікава і захапляльна», - адзначыў другі сакратар абласнога камітэта Уладзімір Бабічаў.

Удзел у конкурсе змогуць прыняць усе ахвотныя ва ўзросце ад 14 да 31 года, адправіўшы да 26 красавіка свае відэаработы на адрас арганізатараў.

Пераможцаў конкурсу вызначаць да 10 мая, дадаткова аднаго пераможцу змогуць выбраць шляхам народнага галасавання ў групе «Віцебская абласная арганізацыя БРСМ» у сацыяльнай сетцы ВКонтакте. У галасаванні прымуць удзел не больш за 15 работ, папярэдне адабраных членамі жюры.