Моладзь Віцебскай вобласці падчас акцыі «Цуды на Каляды» павіншавала больш за 1000 дзяцей

Молодёжь Витебской области во время акции «Чудеса на Рождество» поздравила более 1000 детей
У Віцебскай вобласці грамадскімі аб'яднаннямі БРСМ і БРПА падчас агульнарэспубліканскага навагодняга дабрачыннага праекта «Нашы дзеці» арганізавана больш за 100 актыўнасцей «Цуды на Каляды», расказалі ў абкаме Саюза моладзі.

Мерапрыемствы традыцыйнай сумеснай акцыі прайшлі ва ўсіх кутках Віцебшчыны. У самай добрай і па-навагодняму чароўнай акцыі прымалі ўдзел школьнікі, студэнты і працоўная моладзь. У перадсвяточныя дні была праведзена вялікая падрыхтоўчая праца: клапатліва шылі сімвал акцыі – чырвоныя рукавічкі, арганізавалі збор канцылярскіх тавараў, цацак, кніг, настольных гульняў, а таксама грашовых сродкаў на падарункі.

У вобласці было праведзена каля 60 святочных дзіцячых праграм, аказана дапамога больш чым 1000 дзецям, 25 шматдзетным сем'ям, 27 сацыяльным установам.

Кожны рэгіён імкнуўся ўнесці ў праект нешта сваё, па-асабліваму яркае і запамінальнае. Навагоднія і калядныя святы - гэта час цудаў.

– У кожным раёне дадзеныя актыўнасці праходзілі па-свойму, – адзначыла Алена Мартыненкава, каардынатар валанцёрскага руху БРСМ у Віцебскай вобласці.

– Гэта былі адрасныя выкананні жаданняў дзетак, гульнявыя праграмы з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, наведванне дзетак на даму, у дзіцячых дамах, інтэрнатных установах, бальніцах. Але самае галоўнае, што з'яўляецца нязменным у правядзенні акцыі «Цуды на Каляды» з году ў год, – падарыць маленькім жыхарам нашай краіны часцінку свайго цяпла і святочны настрой, выканаць іх запаветныя жаданні.

Атрадна, што да моладзевай дабрачыннай акцыі далучыліся добрыя і чулыя людзі, якія дапамаглі сабраць навагоднія падарункі для рабят.

Варта адзначыць, што ў гэты раз у цэнтры ўвагі валанцёраў былі не толькі дзеці, але і самотна пражываючыя пажылыя людзі, а таксама бяздомныя жывёлы. Да прыкладу, у Віцебску валанцёры арганізавалі акцыю дапамогі Віцебскаму гарадскому прытулку для бяздомных жывёл – «У Добрык З Дабром», у якой усе неабыякавыя змаглі прыняць удзел у зборы корму, падсцілак і ўсяго неабходнага для жывёл.

"Віцебскія весці".