Моладзь запіша ўспаміны ветэранаў камсамола і пасадзіць дрэвы ў рамках сумеснай акцыі ў Глыбокім

Моладзевы адкрыты дыялог пакаленняў «Без мінулага – няма будучыні…», прысвечаны 100-годдзю камсамола, прайшоў у Глыбоцкай СШ №3.

Падобныя памятныя сустрэчы ў бліжэйшыя тыдні адбудуцца і ў іншых установах раёна. Па словах першага сакратара райкама ГА «БРСМ» Элы Ждановіч, дадзеныя мерапрыемствы пашыраюць круг сяброў, дапамагаюць знайсці адказы на пытанні, якія цікавяць маладых людзей, пазнаёміцца з вопытам работы камсамольцаў.

– 6 верасня – дзень нараджэння нашай дружнай маладзёжнай сям'і – грамадскага аб'яднання «БРСМ», – кажа Эла Ждановіч. – Важна ведаць гісторыю свайго раёна, імёны тых людзей, якія прымнажалі яго славу. Стараемся запазычыць у старэйшага пакалення ўсё самае лепшае. Праводзім розныя мерапрыемствы, арганізуем праекты па падтрымцы таленавітай моладзі, выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму. У нас ёсць ідэя сабраць разам звесткі аб наяўных на Глыбоччыне помніках і збудаваннях, узведзеных камсамольцамі студатрадаў.

На сустрэчы з вучнямі 8 – 10-х класаў былыя першы і другі сакратары Глыбоцкага райкама камсамола Пётр Нікіцін і Аліна Будзько ўспомнілі свае школьныя, студэнцкія гады, камсамольскую дзейнасць, уручылі білеты новага ўзору актывістам ГА «БРСМ», пажадаўшы здзяйсняць як мага больш добрых спраў, не баяцца цяжкасцей.

Па словах Элы Ждановіч, да 100-годдзя камсамола ў раёне запланавана фотавыстава. Таксама намечаны правядзенне сумеснай працоўнай акцыі па пасадцы дрэў, запіс успамінаў ветэранаў камсамола.

На памяць аб сустрэчы школьнікі падарылі гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, падзякавалі за цікавыя аповеды.

"Віцебскія весці".