Маладзёжныя інфармацыйныя групы наведаюць прадпрыемствы Віцебска
Галоўная тэма сустрэчы – мацярынства і дзяцінства. Паколькі «СІ» пераважна жаночае прадпрыемства, узнятыя пытанні здароўя і медыцынскага абслугоўвання маці і іх дзяцей тут былі найбольш актуальнымі.
Так, намеснік галоўнага ўрача па медчастцы абласнога клінічнага цэнтра дэрматовенералогіі і касметалогіі Віктар Салароў распавёў сярод іншага і пра тыя паслугі, якія ў цэнтры праводзяцца бясплатна для цяжарных жанчын.
Галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Ганна Бабровіч паведаміла, на якія дапамогі могуць разлічваць маці пасля родаў, у адпачынку па доглядзе за дзіцем або на дзяцей, якія патрабуюць асаблівага догляду.
Атрадна, што на прадпрыемстве ёсць маладыя людзі, якія задумваюцца аб папаўненні сямейства.
Як распавёў першы сакратар абкама БРСМ Віктар Глушын, дэмаграфічную праблему наша дзяржава стараецца вырашаць разам з эканамічным развіццём, таму як адно ад другога неаддзельна. Да прыкладу, яшчэ два гады таму ў Віцебску пражывалі звыш 98 тыс. людзей, якія адносяцца да катэгорыі моладзі – ад 14 гадоў да 31 года. Цяпер лічба зменшылася да 93 тыс.
Такая тэндэнцыя абумоўлена міграцыйнымі працэсамі, калі моладзь з'язджае шукаць лепшай долі за мяжу, а ў нашу вобласць прыязджаюць людзі старэйшага пакалення з іншых краін: Украіны, Таджыкістана, Узбекістана і інш. У кагосьці тут гістарычныя карані, сваякі, хтосьці шукае бяспечнае месца для пражывання і спыняе свой выбар на Віцебшчыне. У любым выпадку працэс старэння насельніцтва відавочна прасочваецца.
Што тычыцца клопатаў моладзі, то работнікі прадпрыемства паведамілі, што на вуліцы Гагарына не хапае дзіцячых пляцовак. У якасці добрага ўзору назвалі ўсяго дзве, адна з якіх знаходзіцца каля нядаўна пабудаванага дома. На астатніх стан калыхалак і горак плачэўнае. Віктар Глушын даручыў першаму сакратару Кастрычніцкай раённай арганізацыі БРСМ Вікторыі Крыштафовіч вывучыць стан дваровых гульнявых зон.
Акрамя таго, маладыя работнікі прадпрыемства пацікавіліся, дзе і як зімой будуць залівацца каток, і ў сваю чаргу прапанавалі дапамогу ў расчыстцы снегу, калі гэта будзе неабходна. Віктар Глушын адзначыў, што гэтыя і іншыя ініцыятывы моладзі БРСМ будзе ўсяляк падтрымліваць і дапамагаць у іх рэалізацыі.
Такім чынам, гэтыя сустрэчы спрыяюць двухбаковаму дыялогу, выяўленню праблем, з якімі сутыкаюцца звычайныя людзі ў паўсядзённым жыцці і на вытворчасці, і знаходжанню спосабаў іх ліквідацыі.
Гэта першае падобнае мерапрыемства на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. У далейшым маладзёжныя інфармацыйныя групы наведаюць іншыя прадпрыемствы, каб адказаць на актуальныя пытанні.