Моладзевы актыў Віцебска і Пскова распрацоўвае сумесны праект па ўшанаванні памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны

Молодежный актив Витебска и Пскова разрабатывает совместный проект по увековечению памяти погибших в годы ВОВ
Прадстаўнікі Віцебскага абласнога камітэта БРСМ, Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» і грамадскага маладзёжнага руху «Ліга моладзі Пскоўскай вобласці» абмеркавалі сумесны праект па ўвекавечанні памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
 

Сустрэча праходзіла ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М. Шмырова. Валанцёры з Расіі расказалі аб рэалізацыі міжнароднага праекта «На хвалях гістарычнай памяці», у межах якога на працягу чатырох гадоў знаёміліся з культурай Літвы і Латвіі, займаліся гісторыка-мемарыяльнай дзейнасцю на тэрыторыі гэтых дзяржаў. У Беларусь яны прыехалі ўпершыню.

– Экскурсіі па памятных мясцінах і воінскіх пахаваннях у Віцебску і раёне зрабілі на нас вялікае ўражанне, – адзначыў кіраўнік групы валанцёраў, старшыня руху «Ліга моладзі Пскоўскай вобласці» Арцём Вазінгер. – Нам важна захаваць памяць аб тых, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны і цаной уласнага жыцця набліжаў дзень Перамогі. Таму сумесны праект, у якім возьмуць удзел валанцёры з Беларусі і Расіі, стане новым этапам супрацоўніцтва, будзе спрыяць патрыятычнаму выхаванню моладзі дзвюх дзяржаў.

 

Дырэктар музея Інна Шышкова расказала аб праводзімай у вобласці пошукавай дзейнасці. Старшыня праўлення Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Таццяна Туманова падзялілася вопытам дзейнасці грамадскіх арганізацый ва ўсталяванні народнай дыпламатыі. Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол запрасіў валанцёраў з Расіі прыняць удзел у міжнародным маладзёжным лагеры «Бе-La-Русь». Скончылася сустрэча займальным квэстам для гасцей з Расіі.

"Віцебскія весці".