Моладзевы пікет для павышэння электаральнай актыўнасці насельніцтва правёў БРСМ у Віцебску

26 кастрычніка БРСМ правёў у Віцебску моладзевы пікет для павышэння электаральнай актыўнасці насельніцтва. Моладзевы пікет разгарнуўся на адной з самых вялікіх пляцовак горада ў мікрараёне "Білева". Тут была арганізавана праца гульнявой зоны на прыстаўцы x-box, спецыяльная бяспечная інтэрактыўная пляцоўка абласнога ўпраўлення МНС.

Падчас працы інтэрактыўнай пляцоўкі абласнога ўпраўлення МНС

На галоўнай жа, інфармацыйнай, рабочай зоне, можна было даведацца аб маючай адбыцца выбарчай кампаніі, асаблівасцях выбарчага кодэкса Беларусі і пазнаёміцца з мабільным дадаткам "Галасую!", якое распрацавалі хлопцы. Валанцёры БРСМ раздалі ўлёткі, якія нагадваюць, што выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудуцца 17 лістапада.

Валанцёры БРСМ браты Улад і Руслан СпівакіВаланцёры БРСМ браты Улад і Руслан Співакі

Валанцёры БРСМ раздаюць улёткі, якія нагадваюць, што выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудуцца 17 лістападаВаланцёры БРСМ раздаюць улёткі, якія нагадваюць, што выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудуцца 17 лістапада

Валанцёр БРСМ Улад Співак