Маладыя афіцэры Следчага камітэта ў Віцебску прынялі прысягу

Молодые офицеры Следственного комитета в Витебске принесли присягу

Напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў музеі Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця прысягі супрацоўнікамі ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. 18 маладых афіцэраў – 9 юнакоў і 9 дзяўчат прысягнулі на вернасць Радзіме і беларускаму народу перад тварам старэйшых таварышаў, родных і ветэранаў следства.

Перад пачаткам мерапрыемства прадстаўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза Мінаю Піліпавічу Шмырову.

З напутлівымі словамі выступілі ветэраны органаў папярэдняга следства, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, маладых афіцэраў павіншаваў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.

Падчас урачыстага мерапрыемства Уладзімір Шалухін адзначыў, што «ваенная прысяга – гэта сімвал адданасці Радзіме. Прысягаючы на вернасць Айчыне ў гэтыя святочныя дні, маладыя афіцэры аддаюць даніну памяці людзям, якія 70 гадоў таму з'явіліся яркім прыкладам вернасці словам прысягі і сваёй клятве заўсёды быць адданымі народу. Менавіта таму прыняцце прысягі напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі - велізарны гонар для кожнага афіцэра».

Пасля ўрачыстай цырымоніі прыняцця прысягі маладыя афіцэры азнаёміліся з экспазіцыямі музея.

Афіцыйны прадстаўнік

УСК па Віцебскай вобласці

Інна Гарбачова