Маладыя памежнікі Полацкага пагранатрада прынялі ваенную прысягу

Молодые пограничники Полоцкого погранотряда приняли военную присягу
Рады вайскоўцаў Полацкага пагранатрада папоўнілі 139 прызыўнікоў з Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Сёння, 12 снежня, яны прынялі прысягу на вернасць Радзіме, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада падпалкоўнік Дзяніс Глебко.

У мерапрыемстве, прысвечаным прывядзенню да Ваеннай прысягі, прынялі ўдзел начальнік упраўлення камплектавання і штатаў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік Ігар Каваленка, кіраўніцтва Наваполацка і Полацкага раёна, прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, праваслаўнай царквы, ветэран пагранічных войскаў.

Галоўны вынік службы – выхаванне сапраўдных патрыётаў, якія змогуць прымяніць атрыманыя навыкі і ўменні ў грамадзянскім жыцці або працягнуць службу па кантракце, адзначыў палкоўнік Ігар Каваленка.

У пагранічнікаў фізічны і маральны стан павінны быць на высокім узроўні. Таму яшчэ на этапе адбору ў ваенных камісарыятах Віцебскай вобласці прызыўнікі прайшлі дбайнае медыцынскае абследаванне і псіхалагічнае тэсціраванне.

Для падрыхтоўкі новага папаўнення ў Полацкім пагранатрадзе створаны пазаштатны вучэбны пункт. У ім прызыўнікі атрымліваюць навыкі, неабходныя ў нясенні пагранічнай службы. А гэта валоданне стралковай зброяй, праца з тэхнічнымі сродкамі аховы мяжы, спосабы вядзення войскавай разведкі і рукапашнага бою.

У студзені новабранцаў чакаюць выпускныя экзамены. Яны атрымаюць спецыяльнасць «інспектар пагранічнай службы» і адправяцца служыць на мяжу. Частка з іх паедзе ў вучэбныя падраздзяленні органаў пагранічнай службы для атрымання розных спецыяльнасцей – кінолаг, спецыяліст інжынернага профілю, кухар, кіроўца катэгорый С і D.

У сувязі з эпідсітуацыяй блізкія салдат, а таксама іншыя госці не прысутнічалі на ўрачыстым мерапрыемстве. Для іх будзе падрыхтаваны відэарэпартаж аб прыняцці Ваеннай прысягі, рэзюмаваў падпалкоўнік Дзяніс Глебко.

"Віцебскія весці".