Маладыя віцебскія дызайнеры дамагліся прызнання на «Млын моды-2014» у Мінску
Больш за 400 дызайнераў з усіх рэгіёнаў Беларусі сёлета падалі заяўкі на ўдзел у XXIII рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота «Мельница моды». Але толькі 70 калекцый самых таленавітых удзельнікаў былі прадстаўлены на подыуме ў сталічным Палацы спорту.
Узнагародамі і асаблівай увагай экспертаў з Масквы, Лондана, Рыгі, Баку, Хельсінкі, Кракава і іншых гарадоў былі адзначаны працы студэнтаў-дызайнераў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Па выніках конкурсу 1-е месца ў намінацыі «Жаночае адзенне» заняла студэнтка ВДТУ Ганна Забеліна з калекцыяй жаночага адзення Color room (кіраўнік — старшы выкладчык А.Гудчанка). Разам з перамогай дзяўчына атрымала спецыяльныя прызы ад беларускіх партнёраў фестывалю, а таксама магчымасць паўдзельнічаць у XI Міжнародным конкурсе маладых дызайнераў у Маскве, паказах Украінскага тыдня моды, фестывалі моды Volga Fashion (Яраслаўль, Расія).
У гэтай жа намінацыі студэнтка Крысціна Марозава заняла 3-е месца з калекцыяй Britishcats (кіраўнік — дацэнт Л.Попкоўская).
У намінацыі «Адзенне для падлеткаў» 2-е і 3-е месцы занялі Уладзіслава Васільева з калекцыяй Botanicula (кіраўнік — старшы выкладчык А.Гудчанка) і Алена Гаўрыловіч з калекцыяй «О-41» (кіраўнік — дацэнт Л.Попкоўская).
З 2-м месцам у намінацыі «Жаночае адзенне» з калекцыяй Rivers Iceland заняла полацкая студэнтка Аляксандра Жук (Інстытут сучасных ведаў імя А.М.Шырокага).
Спецыяльным прызам ад беларускіх партнёраў фестывалю ўзнагародзілі студэнтку Анастасію Разаву (кіраўнік — дацэнт Л.Попкоўская).
Алеся Самотой, "Витьбичи"