Маладых бацькоў, у якіх з'явілася першае дзіця, ушанавалі ў Расонскім раёне

Молодых родителей, у которых появился первенец, чествовали в Россонском районе
«Я нарадзіўся!» – пад такой назвай у Расонах адбылося ўшанаванне маладых сем'яў, у якіх нарадзіліся першынцы.

«

Я нарадзіўся!» – пад такой назвай у Расонах адбылося ўшанаванне маладых сем'яў, у якіх нарадзіліся першынцы.

На ўрачыстасць, якая праходзіла ў аддзяленні ЗАГС, запрасілі не толькі мам і тат, але і бабуль з дзядулямі. Раней, як патлумачыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Нонна Валынко, ладзілі святы для сем'яў, дзе з'явілася трэцяе дзіця, а ў гэтым годзе вырашылі віншаваць з першынцам. Прычым у сувязі з павышэннем узроўню нараджальнасці цяперашняе ўшанаванне ўжо другое, першы раз яно было прымеркавана да Дня Расон, які адзначаецца 3 ліпеня.

За мінулыя пяць месяцаў на свет з'явілася 12 новых жыхароў гарадскога пасёлка. Іх бацькам былі выдадзены маляўнічыя дыпломы з указаннем дня нараджэння, вагі і росту іх першынцаў, а малым – цацкі. Свае падарункі падрыхтавалі віноўнікам урачыстасці юныя артысты, якія зладзілі невялікі канцэрт.

Таццяна Пастарнак, "Віцебскія весці"