Малако з Гарадоцкага раёна пастаўляецца ў расійскі філіял кампаніі "Danone"
Малочна-таварны комплекс КСУП «Дзяржынскі-Гарадок»
Гарадоцкага раёна на 1 200 кароў рэгулярна выходзіць пераможцам штомесячнага
абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака.
Па словах намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Пупышава, штодня тут надояць 35 т малака (больш за ўсе астатнія гаспадаркі рэгіёна) сортам «экстра», якое рэалізуецца ў адзін з філіялаў фірмы «Danone» у Падмаскоўі.
Цяпер у гаспадарцы вядзецца будаўніцтва новага комплексу на 1 800 дойных кароў. Увод у эксплуатацыю намечаны на 1 лістапада. Камплектавацца ён будзе пагалоўем галшціна-фрызскай пароды з Эстоніі, Галандыі, Германіі. Новы МТК дазволіць сельгаспрадпрыемству штодня вырабляць да 100 т малака.
Зарплата ў «Дзяржынскім-Гарадку» залежыць ад выпрацоўкі. Напрыклад, аператары машыннага даення кароў за 20 дзён зарабляюць у межах 800 руб.
Сяргей Ляшук, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.