Малочназаводы і мясакамбінаты Віцебскай вобласці атрымаюць субсідыі на выплату працэнтаў па крэдытах
Гаворка ідзе пра крэдыты на бягучую дзейнасць васьмі прадпрыемствам – Верхнядзвінскаму масласырзаводу, Віцебскаму мясакамбінату, Глыбоцкаму малочна-кансерваваму камбінату, ААТ "Малако", Аршанскаму мясакансерваваму камбінату, Полацкаму малочнаму камбінату, Пастаўскаму малочнаму заводу, Глыбоцкаму мясакамбінату.
Субсідыі выдзяляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне сельскай гаспадаркі.
Па крэдытах у беларускіх рублях субсідыі прадугледжаны ў памеры 30% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, па крэдытах у замежнай валюце – у памеры 30% стаўкі па крэдыце, але не больш за 2,5% гадавых з выплатай субсідый у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 27 лютага 2020 года.