Маніторынг працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах і ў арганізацыях пачаўся ў Віцебскай вобласці

23 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Маніторынг выканання працоўнай дысцыпліны, прапускнога рэжыму на прадпрыемствах і арганізацыях сёння пачаўся ў Віцебскай вобласці. Даручэнне аб гэтым кіраўнікам камітэтаў, упраўленняў і аддзелаў аблвыканкама, старшыням гаррайвыканкамаў, кіраўнікам адміністрацый Віцебска даў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы аблвыканкама. Праваахоўныя органы, рэгіянальнае ўпраўленне МНС узмацняюць кантроль за выкананнем Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". У выпадку выяўлення шматлікіх фактаў парушэнняў працоўнага распарадку кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый будуць прыцягваць да адказнасці. Вынікі маніторынгу стану працоўнай дысцыпліны будуць апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі.-0-