Злачынца з Полацка, якая спрабавала падмануць міліцыянтаў, трапіла ў турму

Мошенница из Полоцка, пытавшаяся обмануть милиционеров, попала в тюрьму

Нядаўна адбыўся суд у дачыненні да 26-гадовай палачаніцы, якая зманіла міліцыянтам аб тым, што на чыгуначным вакзале ў Віцебску ў яе скралі ноўтбук. Як высветлілася, такім чынам дзяўчына хацела зарабіць на страхаванні.

Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора Андрэй Сухарукаў паведаміў, што гісторыя здарылася восенню, а прыдумаў схему махлярства сужыцель палачаніцы. Ён разам з ёй прыехаў у Віцебск і набыў у крэдыт ноўтбук за 7 млн рублёў, а таксама аформіў страхаванне тавару ад крадзяжу і іншых форс-мажорных абставін. Неўзабаве парачка прадала камп'ютар проста на вуліцы незнаёмцам за бесцань, а атрыманыя грошы выдаткоўвала на спіртное. Калі сродкі скончыліся, выпівакі вырашылі падзарабіць яшчэ, і дзяўчына звярнулася ў міліцыю з заявай аб крадзяжы.

Але, прагледзеўшы дадзеныя з камеры відэаназірання і старанна дапытаўшы заяўніцу, следчыя хутка выкрылі яе, за ілжывы данос была ўзбуджаная крымінальная справа. У судзе абвінавачваная не стала адмаўляць сваёй віны і раскаялася ў зробленым. Але з улікам таго, што яна ўжо была судзімая і асуджаная да ўмоўнага пакарання, якое не было пагашана, суд адправіў падманшчыцу ў месцы не такія аддаленыя на год.

Аляксандр Кутынко, "Віцебскія весці"