Маскоўскі тэатр аперэты прывязе ў Віцебск «Вялікі вальс»
Віцебскія гледачы добра знаёмыя з Маскоўскім тэатрам аперэты. Ужо некалькі гадоў аперэты масквічоў праходзяць з аншлагам у нашым горадзе.
Віцебскія гледачы добра знаёмыя з Маскоўскім тэатрам аперэты. Ужо некалькі гадоў аперэты масквічоў праходзяць з аншлагам у нашым горадзе.
На гэты раз на суд віцебскага гледача будзе прадстаўлена двухгадзінная пастаноўка
«Вялікі вальс». Патрапіць на прэм'еру, якая пройдзе на сцэне драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, аматары аперэты змогуць 1 і 2 лютага. У спектаклі гучыць раскошная музыка Штрауса, пад якую і развіваецца закручаны сюжэт гісторыі.Герой аперэты
«Вялікі вальс», які збег ад жонкі 20 гадоў таму, выпадкова сустракаецца з пакінутай жонкай, але не пазнае яе. «Незнаёмка» літаральна заваёўвае яго сэрца, і ён ужо блізкі да таго, каб адмовіцца ад прастола, становішча і стану.У спектаклі заняты народны артыст Расіі Віталь Мішле, заслужаныя артысты Расіі Інара Гуліева і Святлана Крыніцкая, лаўрэаты міжнародных конкурсаў артыстаў аперэты Ганна Новікава, Пётр Барысенка і Аляксандр Камінскі, артысты Валерый Ганчарэнка і Ірына Пенкрат. Спектакль ідзе з удзелам артыстаў балета.
Пачатак прэм'еры – у 19:00.