Масква прызнала выбары ў Беларусі - МЗС РФ
21 снежня, Масква /Кар.БЕЛТА/. Расія прызнала выбары ў Беларусі, заявіў статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін у гутарцы з амбасадарам ЗША ў Маскве Джонам Байерлі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва знешнепалітычным ведамстве па выніках тэлефоннай размовы дыпламатаў.
Рыгор Карасін пацвердзіў прынцыповую пазіцыю, выкладзеную прэзідэнтам Расіі, адносна таго, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі з'яўляюцца перш за ўсё яе ўнутранай справай і што Беларусь заўсёды будзе для Расіі адной з самых блізкіх дзяржаў.
Намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што місія назіральнікаў ад СНД прызнала праведзеныя выбары адпаведнымі агульнапрызнаным дэмакратычным нормам.-Э-