Мазырскі НПЗ і «Нафтан» завяршылі планавы капітальны рамонт вытворчых установак
27 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ААТ "Мазырскі НПЗ" і ААТ "Нафтан" завяршылі планавы капітальны рамонт шэрагу вытворчых установак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
У ААТ "Мазырскі НПЗ" завяршылася правядзенне планавага капітальнага рамонту комплексу ЛК-6У №1, устаноўкі вакуумнай дыстыляцыі мазуту і ўстаноўкі вісбрэкінгу гудрону. Увод вытворчага абсталявання ў дзеянне забяспечвае максімальную загрузку магутнасцяў па перапрацоўцы вуглевадароднай сыравіны.
У ААТ "Нафтан" завяршыліся аднаўленчыя і мадэрнізацыйныя работы на комплексе ўстановак па вытворчасці араматычных вуглевадародаў, якія праводзіліся ў рамках планавага капітальнага рамонту. Паспяховая замена адсарбенту на ўстаноўцы "Параксілол-Parex" дазволіла павялічыць магутнасць па вытворчасці параксілолу да 70 тыс.т у год.
Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі "Белнафтахім" аб'ядноўвае больш за 60 арганізацый. На яго долю прыпадае звыш 30% прамысловай вытворчасці Беларусі. Прадпрыемствы канцэрна вырабляюць больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі. Каля 70% выпускаемай прадукцыі экспартуецца больш чым у 100 краін.-0-