МТЗ у снежні паставіць у Віцебскую вобласць рэкордную партыю трактароў
"Нягледзячы на тое, што Мінскі трактарны завод больш за 90% прадукцыі прадае за мяжу, патрэбы ўнутранага рынку ў сельскагаспадарчай тэхніцы мы закрываем цалкам. Пастаўка больш чым трох з паловай сотняў трактароў у Віцебскую вобласць за адзін месяц - рэкордны аб'ём і адзін з яркіх прыкладаў супрацоўніцтва з рэгіёнамі. Гатовы цесна папрацаваць і з іншымі абласцямі. У бліжэйшы час чакаецца пастаўка на Магілёўшчыну 35 трактароў на суму больш за Br10 млн", - адзначыў генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк.
Трактары МТЗ адправяцца 38 арганізацыям Віцебскай вобласці, у тым ліку на Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Верхнядзвінскі МСЗ, Пастаўскі малочны завод, Полацкі малочны камбінат, Віцебскі мясакамбінат, Аршанскі мясакансервавы камбінат, у ААТ "Малако".
Як распавёў Віталь Воўк, у студзені - лістападзе 2020 года МТЗ рэалізаваў у Беларусі больш за 1,5 тыс. трактароў. Больш за ўсё - у Мінск і Мінскую вобласць.
БЕЛТА. Фота МТЗ.