Музей аўтографаў беларускіх і замежных пісьменнікаў створаны ў Глыбокім

Міні-музей аўтографаў адкрыўся на базе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Экспанаты для яго работнікі ўстановы культуры збіралі на працягу многіх гадоў, беражліва захоўваючы кнігі з дарчымі надпісамі вядомых пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў, якія прыязджалі ў райцэнтр на сустрэчу з чытачамі, адзначыла дырэктар Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Валянціна Спасібёнак.

Цяпер у калекцыі знаходзіцца больш за дзвесце кніг з аўтографамі Івана Шамякіна, Генадзя Бураўкіна, Алеся Пісьмянкова, Уладзіміра Арлова, Дануты Бічэль-Загнетавай і інш. Аднак першым сваю подпіс на кнізе «Фронтавая азбука» ў 1968 годзе пакінуў ураджэнец райцэнтра Леанцій Ракоўскі. А вось адзін з апошніх экспанатаў быў атрыманы ў рамках «Вішнёвага фестывалю» ад шаркаўшчынскай пісьменніцы Кацярыны Сосна. У цэлым жа больш за 10% падобных рукапісных « слядоў» з агульнай іх колькасці папоўнілі калекцыю падчас Дня беларускага пісьменства, які прайшоў у Глыбокім у 2012 годзе.

Дарэчы, для зручнасці карыстальнікаў супрацоўнікі бібліятэкі распрацавалі электронную базу даных, дзе сабрана шырокая інфармацыя па гістарыяграфіі аўтографаў.

Вольга Булаўка, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.