Музей-аўтобус «Кветкі Вялікай Перамогі» адпраўляецца ў экспедыцыю па мясцінах баявых дзеянняў Віцебшчыны
Музей-аўтобус "Кветкі Вялікай Перамогі" пройдзе па мясцінах баявых дзеянняў Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, паведамілі ў Цэнтральным камітэце БРСМ.
У экспедыцыю музей-аўтобус адправіўся 29 чэрвеня з Мінска. Першымі з яго экспазіцыяй пазнаёмяцца сёння ўдзельнікі Мінскага абласнога фестывалю моладзевых ініцыятыў "Дзень моладзі на Селяве" (Крупскі раён, а.г.Калоніца), моладзевага турзлёту "Васільковы вянок-2018" актыву БРСМ Мінскай вобласці. Увечары яго чакаюць у Чашніках (Віцебская вобласць). 30 чэрвеня падарожжа па гарадах самага паўночнага рэгіёну краіны працягнецца. Пабываць на экскурсіі ў незвычайным музеі змогуць жыхары і госці Лепеля, Глыбокага, Шаркаўшчыны, гарадскога пасёлка Відзы.
1 ліпеня з 10.00 музей-аўтобус прыпаркуецца на Кургане Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне, дзе стане складнікам 59-й сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху Беларусі, Расіі і Латвіі. Уваход у музей традыцыйна бясплатны, а экспазіцыя перадзвіжной выставы пастаянна змяняецца і папаўняецца новымі экспанатамі, у тым ліку мясцовымі рарытэтамі. У гэты раз падрыхтаваць яе дапамаглі гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", Музей камсамольскага і маладзёжнага руху Беларусі, гісторыка-краязнаўчы музей "Невычэрпная крыніца гісторыі" гімназіі №25 горада Мінска. Інтэрактыўная выстава прадстаўлена трыма ўмоўнымі заламі. У першым сабраны экспанаты, якія сведчаць пра гераізм беларускага народа і гісторыю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта арыгінальныя артэфакты часоў вайны, макеты і муляжы зброі, элементы рыштунку, амуніцыі і ваеннай уніформы, прадметы ваеннага побыту, дакументы. Другі зал прысвечаны 100-годдзю ВЛКСМ. У ім можна азнаёміцца з гісторыяй маладзёжнага руху Беларусі. У ліку экспанатаў прадстаўлены камсамольскія білеты, значкі, фотаздымкі, дакументы, газетныя матэрыялы розных гістарычных перыядаў, якія распавядаюць пра дзейнасць камсамольцаў, і многае іншае. Тут жа можна прымерыць парадную піянерскую і камсамольскую форму савецкіх школьнікаў.
Сімвалічна, што ў Год малой радзімы ў
У трэцяй зале інтэрактыўнага музея размешчаны прадметы побыту і працы беларусаў. З незвычайнага падарожжа музей-бус прывязе ў Мінск журавоў. Іх моладзь вырабіць з саломкі сваімі рукамі і перадасць у Музей камсамольскага і маладзёжнага руху Беларусі для стварэння памятнай экспазіцыі. Адкуль родам сімвалы міру, можна будзе вызначыць па гербе горада, у якім праходзіла патрыятычная экспедыцыя.
Сумесны праект БРСМ, ФПБ і Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў стартаваў 7 мая гэтага года ў Мінску. Рэалізуецца ў рамках трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве і накіраваны на кансалідацыю намаганняў у справе выхавання ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, захавання пераемнасці пакаленняў, гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.